Texty
Сто разоў сабе казаў
Даволі! Хопіць!
Стань адным з іх!
Патанулі мары
Бы ў балоце
Шмат хто так знік
Я хлапчуком
Марыў пілотам быць
Прэч ад вінта
Пайду наўздым
Буду па небу плыць!
Раптам знікла ўсё
І не заўважыў
Была. Прайшло
З мараў толькі нуль
Колькі ўжо разоў
Мне кажуць
Кінь ты ўсё
Стаць адным з іх
Прасцей за ўсё, стары!
Так міліярд, такіх міліярд
У дрыгве смуроднай знік
Праз туманы і праз дым
Чалавечы праз натоўп
Я ўсё роўна йду наўздым
Назаўжды!
Наадварот!
У кнігах я чытаў
Што ў жыцці паўно прыгодаў
Подзьвігаў, спраў
Як той герой
Шчаслівы буду год ад году
Так маляваў
Стаць адным з іх
Прасцей за ўсё, стары!
Прэч ад вінта!
Ідзі наўдым
Ад тых, хто ў балоце знік
Праз туманы і праз дым
Чалавечы праз натоўп!
Я ўсё роўна йду наўздым
Назаўжды!
Наадварот!
Праз туманы і праз дым
Чалавечы праз натоўп!
Я ўсё роўна йду наўздым
Назаўжды!
Наадварот!
Я ўсё роўна
Я ўсё роўна
Я ўсё роўна
Я ўсё роўна
Назаўжды!
Наадварот!
Written by: Бузовский Е.А., Лютыч А.В.