Texty

Бязлітасна бягуць гады
Страляе час па нас ва ўпор
Хто не паспеў ідзе туды
Адкуль глядзіць на ўсё
З-за зор
Навошта свеціць сонца?
Хто нарадзіў аблокі?
Чаму мы ходзім па зямлі?
Шукалі мы бясконца
Рабілі спробы, крокі
Але мы так і не змаглі
Знайсці той сэнс
Знайсці той сэнс
Знайсці жыцця той сэнс
Адкуль мы ўсе сюды прыйшлі
Куды раптоўна мы знікаем?
Пытанне без адказу
Ці будзе гэта хваляваць мяне?
Калі мінаючы
З неверагоднай хуткасцю
Танэль да святла
Я пакіну гэты свет
Хто будзе сустракаць мяне
Ля нябеснай брамы?
Хто адкрые мне дзверы невядомасці?
Ці закліча наогул мяне суд вышэйшы?
Альбо я стану бязмоўным камянём
Пагрузіўшыся ў вечную цемру
Навошта свеціць сонца?
Хто нарадзіў аблокі?
Чаму мы ходзім па зямлі?
Шукалі мы бясконца
Рабілі спробы, крокі
Але мы так і не змаглі
Written by: Зайцев А.В., Лютыч А.В.
instagramSharePathic_arrow_out

Loading...