Texty
Усё звычайна, як заўжды
Усё тыя ж думкі, тыя рэчы
Нас зноў праводзяць гарады
Чакаюць новыя сустрэчы
Якія б не вялі шляхі
Святло ўсмешак грэе нас
Яшчэ ўбачымся сябры
Лёс загадаў нам пэўны час
Да пабачэння сябра!
Да пабачэння ўвосень!
Да пабачэння ўсім вам
Да пабачэння!
Мы ведалі што трэба
Ня ставілі двукоссе
Мы будавалі наш музычны храм
Наш музычны храм!
Жыццё - рака і мы вады
Плынь тую разам сустракалі
Скрозь нас праходзілі гады
А мы сталеючы трымалі!
Час развітання настае
Бясцэнныя імгненні
Там, дзе павага існуе
Не падвядзе й сумленне
Да пабачэння сябра!
Да пабачэння ўвосень!
Да пабачэння ўсім вам!
Да пабачэння!
Мы ведалі што трэба
Ня ставілі двукоссе
Мы будавалі наш музычны храм
Наш музычны храм!
Якія б не вялі шляхі
Святло ўсмешак грэе нас
Яшчэ ўбачымся сябры
Лёс загадаў нам пэўны час
Да пабачэння сябра!
Да пабачэння ўвосень!
Да пабачэння ўсім вам
Да пабачэння!
Мы ведалі што трэба
Ня ставілі двукоссе
Мы будавалі наш музычны храм
Наш музычны храм!
Да пабачэння вам!
Да пабачэння вам!
Да пабачэння вам!
Да пабачэння!
Written by: Зайцев А.В., Лютыч А.В., Мошкович С.Н.