Lyrics
Натоўп ужо раве
Відовішча чакае
Сёння ўсіх
Сёння ўсіх
Хто з іх жа выжыве
З тых гладыятараў
Усім чужых
Усім чужых
У вачах — надзея
Што яшчэ не час
Гэтай быць падзеі
Ў апошні раз
Смяюцца і крычаць
І разам апладуюць
Гучна ўсе
Гучна ўсе
Ну што за людзі-людзі-людзі
Ім ня верце
Іх подых будзе-будзе
Шляхам смерці
Гэта ім падабаецца
І не аднойчы, двойчы, тройчы
Лёс знікае
За гэтым сочыць-сочыць
Пільна зграя
Жахліва ўсміхаецца
Рамеснік і гандляр
Спрачаюцца
Хто пераможа з іх?
І глядзяць
Чакаюць усе ахвяр
А гладыятараў жыццё
Іх не хвалюе аніяк
Таму і застаецца
Што маўчаць
І маўчаць, і маўчаць
Ну што за людзі-людзі-людзі
Ім ня верце
Іх подых будзе-будзе
Шляхам смерці
Гэта ім падабаецца
І не аднойчы, двойчы, тройчы
Лёс знікае
За гэтым сочыць-сочыць
Пільна зграя
Жахліва ўсміхаецца
Ну што за людзі-людзі-людзі
Ім ня верце
Іх подых будзе-будзе
Шляхам смерці
Гэта ім падабаецца
І не аднойчы, двойчы, тройчы
Лёс знікае
За гэтым сочыць-сочыць
Пільна зграя
Жахліва ўсміхаецца
Жахліва ўсміхаецца
Written by: Бардовский Ю.А., Лютыч А.В., Мошкович С.Н., Силицкий А.В., Харитонович Д.Н.