Lyrics
Яны ў вырай не лятуць
І не шукаюць дзе цяплей
Яны даўно нам не пяюць
І неба стала ім ніжэй
Цяпер іх хаты - правады
І пер'е мокне ад дажджу
Ляцеў я з імі праз гады
А зараз на людзей гляджу
Вы мне пакіньце
Вышыню маю цяпер
Я буду там
Я маю быць на ёй намер
Вы мне пакіньце
Вышыню маю цяпер
Я буду там
Я буду там
Я маю быць на ёй намер
Яны пабачылі ўсё
І межаў не было для іх
Няслі яны вакол жыццё
На крылах стомленых сваіх
Пілі далонямі святло
І адляталі ў абшар
Каб і яно людзей знайшло
Ды не пакінула ахвяр
Вы мне пакіньце
Вышыню маю цяпер
Я буду там
Я маю быць на ёй намер
Вы мне пакіньце
Вышыню маю цяпер
Я буду там
Я буду там
Я маю быць на ёй намер
Вы мне пакіньце
Вышыню маю цяпер
Я буду там
Я буду там
Я маю быць на ёй намер
Вы мне пакіньце
Вышыню маю цяпер
Я буду там
Я буду там
Я маю быць на ёй намер
Written by: Лютыч А.В., Мошкович С.Н.