Featured In

Credits

PERFORMING ARTISTS
Drozdy
Drozdy
Performer
COMPOSITION & LYRICS
Виталий Карпанов
Composer
Людмила Запрудская
Songwriter

Lyrics

Трапяткія промні сонца над вадой
Як жар-птушка дагарае вечар той
Каля речка разгараецца касцёр
Песні з іскрамі ляцяць да самых зор
Купалінка між высокіх траў ідзе
Ноч чароўную купальскую вядзе
Небам вышыты і сонцам паясок
Летуценні, мары ўплецены ў вянок
Ноч купальская, у лесе
Кветка-папараць цвіла
У загадкавае месца
Нас спакуса завяла
Абдымаў і цалаваў дзявочы стан
І каханне ап'яняла, як дурман
Бачыў папараць цвіла
Ой, далі бог
Ды ад любай адарвацца я не мог
Салавейка на галінцы цёх ды цёх
Пад старой ялінаю прымяты мох
Ноч сыходзіць, сонца раненька ўстае
Новы дзень падзеі новыя нясе
Ноч купальская, у лесе
Кветка-папараць цвіла
У загадкавае месца
Нас спакуса завяла
Абдымаў і цалаваў дзявочы стан
І каханне ап'яняла, як дурман
Бачыў папараць цвіла
Ой, далі бог
Ды ад любай адарвацца я не мог
Ноч купальская, у лесе
Кветка-папараць цвіла
А ў загадкавае месца
Нас спакуса завяла
Абдымаў і цалаваў дзявочы стан
І каханне ап'яняла, як дурман
Бачыў папараць цвіла
Ой, далі бог
Ды ад любай адарвацца я не мог
Written by: Виталий Карпанов, Людмила Запрудская
instagramSharePathic_arrow_out