Letras

Лістападам восень
Мілай быць хацела
Дываны пяшчотна
Слала на траве
Толькі абяцанні
Ў вырай адляцелі
І застаўся толькі
Вобраз ў галаве
А зіма - сяброўка
Дыхала марозам
І пачуцці зніклі
Быццам не было
І ляцелі снегам
Лютыя пагрозы
Хоць і хвалявала
Толькі ўсё прайшло
За паўгадзіны да вясны
Я аб каханні бачыў сны
Цябе за рукі я трымаў
Нібы анёл ў сне лятаў
За паўгадзіны да вясны
Нам аб каханні сняцца сны
І марыць кожны чалавек
Сустрэць любоў і каб навек
Маразы мінулі
Змоўклі ўсе завеі
І цяплом кранула
Сонца трапяткім
Абудзіла сэрца
Гушканне арэляў
Раптам паратункам
Стала ты маім
Бо твая ўсмешка
Ў хмурны дзень сагрэла
Я хацеў імгненнем
Гэтым вечна жыць
І вясна раптоўна
Думкі зразумела
І сказала ціха
Быць каханню быць
За паўгадзіны да вясны
Я аб каханні бачыў сны
Цябе за рукі я трымаў
Нібы анёл ў сне лятаў
За паўгадзіны да вясны
Нам аб каханні сняцца сны
І марыць кожны чалавек
Сустрэць любоў і каб навек
За паўгадзіны да вясны
Я аб каханні бачыў сны
Цябе за рукі я трымаў
Нібы анёл ў сне лятаў
За паўгадзіны да вясны
Нам аб каханні сняцца сны
І марыць кожны чалавек
Сустрэць любоў
За паўгадзіны да вясны
Я аб каханні бачыў сны
Цябе за рукі я трымаў
Нібы анёл ў сне лятаў
За паўгадзіны да вясны
Нам аб каханні сняцца сны
І марыць кожны чалавек
Сустрэць любоў і каб навек
Written by: Виталий Карпанов
instagramSharePathic_arrow_out