Video musical

я за тваім плячом не разглядзеў (Бураўкін)
Mira я за тваім плячом не разглядзеў (Бураўкін) en YouTube

Incluido en

Créditos

ARTISTAS INTÉRPRETES
Антось Звычайны
Intérprete
COMPOSICIÓN Y LETRA
Антось Звычайны
Letrista

Letra

Я за тваім плячом не разглядзеў
У доўгую хвіліну развітання
Што за акном
Змярканне ці світанне
Ці поўневая ноч, ці хмарны дзень
Было адно імгненне на дваіх
Было адно спякотнае дыханне
I вусны
Як кругі выратавання
Калі ў бяссіллі мы шукалі іх
Быў шэпт твой непрытомны
Дарагі
I неслухмяных рук перапляценне
Як крылы птушак
Што не даляцелі
Да выраю
І ўпалі на лугі
I захлынуўся і спыніўся час
I ты прынікла да мяне адчайна
Я добра помню ўсё, што нас злучае
I ўсё забыў, што разлучыла нас
I ўсё забыў, што разлучыла нас
I ўсё забыў, што разлучыла нас
Written by: Антось Звычайны
instagramSharePathic_arrow_out