Paroles
Мы — розныя палюсы
Не датыкаемся
І мерыдыянамі
Прасякнем зямлю
Шаўковыя валасы
Кагосьці кранаюцца
І вецер шукае ў іх
Ахвяру сваю
Ідзі за ім услед
Нясі святло ў свет
Там, дзе мінус на плюс
Там, дзе кропкі і коскі
Трымаюць час
Я сцялю свой абрус
На век гэты кароткі
Для вас, для вас
Там, дзе мора і неба
Сустракаюцца разам
Няма мяжы
Вось туды і патрэбна
Там — пытанні ў адказах
Нярвовымі хвалямі
Жыццё ахінаю я
І рознымі думкамі
Сціскаю абшар
Я нешта намаляваў
Недасягальнае
Па ветру яго пусціў
У глыбіню мар
Ідзі за ім услед
Нясі святло ў свет
Там, дзе мінус на плюс
Там, дзе кропкі і коскі
Трымаюць час
Я сцялю свой абрус
На век гэты кароткі
Для вас, для вас
Там, дзе мора і неба
Сустракаюцца разам
Няма мяжы
Вось туды і патрэбна
Там — пытанні ў адказах
Бяжы, бяжы
Бяжы!
Ідзі за ім услед
Нясі святло ў свет
Там, дзе мінус на плюс
Там, дзе кропкі і коскі
Трымаюць час
Я сцялю свой абрус
На век гэты кароткі
Для вас, для вас
Там, дзе мора і неба
Сустракаюцца разам
Няма мяжы
Вось туды і патрэбна
Там — пытанні ў адказах
Бяжы, бяжы
Бяжы!
Бяжы!
Written by: Бардовский Ю.А., Лютыч А.В., Мошкович С.Н., Силицкий А.В., Харитонович Д.Н.