Paroles
Кроплі падалі тады
Ў той вечар
Ты глядзеў
І бачыў парасоны
І знікалі гарады
Дзесьці ў вечнасць
І цяпер аскепкі
Мы збіраем
А нас ужо
Нішто не аб'яднае
Не сустрэліся вачамі
Нашы душы ў адчаі
Нас няма
І цяпер мы разумеем
Што нічога не паспеем
Адчуванне цяплыні
Дзесьці знікла
І сабе мы болей
Не належым
Цемра гасіць прамяні
Гэта звыкла
І ўжо нас болей
Не пабачыць
І я цябе
Не пажадаў прабачыць
Не сустрэліся вачамі
Нашы душы ў адчаі
Нас няма
І цяпер мы разумеем
Што нічога не паспеем
Не сустрэліся вачамі
Нашы душы ў адчаі
Нас няма
І цяпер мы разумеем
Што нічога не паспеем
Пытанняў больш за ўсё
Адказаў не знайсці ніяк
Што гэта за жыццё
Чаму ў ім усё не так?!
Чаму такі мой лёс
Чаму не шчасціць гэдак мне
І вадаспадам слёз
Душу кране
Не сустрэліся вачамі
Нашы душы ў адчаі
Нас няма
І цяпер мы разумеем
Што нічога не паспеем
Не сустрэліся вачамі
Нашы душы ў адчаі
І я сама
Written by: Лютыч А.В., Мошкович С.Н.