Paroles
Навокал усе сцвярджаюць
Што ўсё вяртаецца да нас
Тэорыі сачыняюць
Віткамі жыццё завуць падчас
Ідзем прыступкамі ўверх
Чарговы пройдзены паверх
Жыццё — спіраль, віток і зноў
Сюды нас час прывёў
Гэй, гэй, гэй
Усё па спіралі
Гэй, гэй, гэй
Мы правяралі
І людзі ўжо не тыя
Што былі колькі год назад
Бялёсыя ды сівыя
Спяшаюцца жыць яны наўрад
Мінулага шляхі ідуць
Да нас зварот падзей нясуць
Ты на ўсё позірк маеш свой
Цягні спіраль з сабой
Гэй, гэй, гэй
Усё па спіралі
Гэй, гэй, гэй
Мы правяралі
Мы крочым з табою па гэтай спіралі
Улетку, зімою, праз цёмныя хвалі
Сьлядамі ад ботаў напоўніцца глеба
Ад нашых палётаў расчыніцца неба
Гэй, гэй, гэй
Усё па спіралі
Гэй, гэй, гэй
Мы правяралі
Мы крочым з табою па гэтай спіралі
Улетку, зімою, праз цёмныя хвалі
Сьлядамі ад ботаў напоўніцца глеба
Ад нашых палётаў расчыніцца неба
Written by: Лютыч А.В., Мошкович С.Н.

