गाने

неба – колеру цёплага воску цяжкую вільгаць цягне патроху анархісту дай папіроску выпраўляючыся ў дарогу вось цягнікамі расклады вабяць вось алькаголікаў дружныя пыскі як зімаваць яму стромна мабыць без каханьня і без прапіскі можа і ён патроху прывыкне не кульгацьме й ног не парэжа пара зацяжак – і цалкам зьнікне ў нетрах правабярэжжа і прарастуць красамоўства кветкі поштай і ў друку – добрыя людцы! бо ўжо такія апошнія сьведкі недаробленых рэвалюцый неба набракне нібы рашчына будзеш каціць нібы ў вырай нечы й на кожным пэроне сваёй айчыны адбівацца ад паражнечы
Writer(s): с. михалок Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out