Testi
Позіркам гэтым
Я дасягаю
Мейсцаў тых
Дзе б'юцца сэрцы
Душы смяюцца
Гучна ўслых
Там, дзе ў люстэрка
Кожны з нас мае ўваход
Нашыя думкі
Там сабіраюць карагод
Наш паралельны свет
Ілюзорны і нябачны
Галоўнае імпэт
Нам усё тут растлумачыў
Растлумачыў
Хутка скідаем
Свае абалонкі ў начы
І для сябе мы
Будзем, напэўна, гледачы
Нашае Я
Яно рознае вельмі
Бачыш ты
Свет свой шукай
І сябе — ў гэтым свеце
Ты заўжды
Наш паралельны свет
Ілюзорны і нябачны
Галоўнае імпэт
Нам усё тут растлумачыў
Ты зразумей усіх
І, напэўна, будзе лёгчай
Ёсць цеплыня і ў тых
У каго быў позірк воўчы
Позірк воўчы
Зноўку крок
Ізноўку свет
За люстэркам будзе наш
Гэты паралельны свет
Наш паралельны свет
Ілюзорны і нябачны
Галоўнае імпэт
Нам усё тут растлумачыў
Ты зразумей усіх
І, напэўна, будзе лёгчай
Ёсць цеплыня і ў тых
У каго быў позірк воўчы
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Наш паралельны свет
Written by: Бардовский Ю.А., Лютыч А.В., Мошкович С.Н., Силицкий А.В., Харитонович Д.Н.