歌詞

Адкажы мне, што То спыняе, то вядзе ўздоўж? Сто маіх лістоў Развітальна мне падказваў дождж Адбаліць — І больш не будзе адчай гарчэць, толькі Цяпер так невыносна змаўчаць табе Адкажы мне, што Нас трымае, калі ясна ўсё? Сто маіх лістоў Нашаптала позняе лісцё Адбаліць — І больш не будзе адчай гарчэць, толькі Цяпер так невыносна змаўчаць табе Аднойчы дыхаць Вольнаю дай мне Аднойчы мець свой шлях Прэч, бо нічога Лепшым не стане Ад гэтага шалу ў нас І на шалях, шалях зноў І на шалях, шалях, шалях зноў І на шалях, шалях зноў Усё невырашальна ў нас Аднойчы дыхаць Вольнаю дай мне Аднойчы мець свой шлях Прэч, бо нічога Лепшым не стане Ад гэтага шалу ў нас І на шалях, шалях зноў І на шалях, шалях, шалях зноў І на шалях, шалях зноў Усё невырашальна ў нас
Writer(s): Andrew Wyatt, Anthony Rossomando, Mark Ronson, Stefani Germanotta Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out