크레딧
실연 아티스트
Песняры
실연자
작곡 및 작사
В. Мулявин
작사가 겸 작곡가
Я. Купала
작사가 겸 작곡가
가사
Свеце месяц, свеце
Як дзюрка ў сярмязе
Паніч за мужычкай
Безустання лазе
Дваццаць год Марысі,
Кроў іграе ў целе
З панскім сынам ночкі
Каратае, дзеле
Марыся, Марыся!
Гавора ёй маці
Кінь на паніча так
Вачыма міргаці
Яна як не чуе
Матчыных мараляў
Спусці маці з вока
Дзеўка й загуляла
Пад лясок, за вёску
Бы далей ад дому
Ляціць на спатканне
К панічу ўдалому
Што з сабой там робяць
Як час каратаюць?
Гэта хіба толькі
Муж і з жонкай знаюць
Свеце месяц, свеце
Як лысіна ў пана
Мусіць быць нарэшце
Песня даспявана
Ад пакус і ўцехаў
Крок адзін к пакуце
Быці бабай дзеўцы
Часам чорт паплуце
Панічу з паненкай
З багатай Амэляй
Ужо рукі хусткай
Ксёндз вяжа ў касцеле
Панічова ж любка
Марыся ўдалая
На прылёты бусла
Слёзна паглядае
Марыся, Марыся!
Галоўкі не чухай
Не слухала маці
Цяпер слухай
Written by: В. Мулявин, Я. Купала