가사

Сто гадоў самоты, невядома ці то вера ўваскрэсьне. Сонца над балотам, за калючым дротам здратавалі песьні. Дзе ты мой сьвет? Дзе ты мой край? Дзе ты мой сьмех? Хто цябе скраў? Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому, Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу. Маё каханьне... Вечные блуканьні, і ніхто табе нічога не параіць. Тут канфлікт лякальны, і ўсе схільныя абразіць ды параніць. Хочаш бяды? Можаш папіць Мёртвай вады з чорных крыніц. Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому, Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу. Маё каханьне... Маё каханьне... Сто гадоў самоты, сто гадоў гульні ў самаабарону. Вораг кіне змовы, сябра ў зьвера пераўтворыцца раптоўна. Ён прынясе шэрай парой чару табе з чорнай вадой. Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому, Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу. Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому! Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу! Маё каханьне! Маё каханьне!
Writer(s): Volski Leanid Zaidel Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out