크레딧
실연 아티스트
Валерыя Валадзько
실연자
Яўгенія Любец
실연자
Ales Susha
실연자
작곡 및 작사
М. Янчук
송라이터
Я. Купала
송라이터
가사
Не загаснуць зоркі ў небе
Покі неба будзе
Не загіне край забраны
Покі будуць людзі
Ночка цёмная на сьвеце
Вечна не пануе
Зерне, кінутае ў ніву
Усходзіць ды красуе
Зерне, кінутае ў ніву
Усходзіць ды красуе
Наша зерне - нашы думкі
Не загінуць ў лету
Бліснуць краскай непаблеклай
Вечных агняцьветаў
З добрых думак, што мы кінем
На сваім дзірване
Будзе ўнукам нашым жніва
Доля, панаваньне
Будзе ўнукам нашым жніва
Доля, панаваньне
Беларускаю рукою
Сьветлай праўды сілай
Славу лепшую напішам
Бацькаўшчыне мілай
Зацьвіце наш край, як сонца
Пасьля непагоды
Ў роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў
Ў роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў
Не загіне край забраны
Покі жывы людзі
Не загаснуць зоркі ў небе
Покі неба будзе
Не загаснуць зоркі ў небе
Покі неба будзе
Written by: М. Янчук, Я. Купала