크레딧
실연 아티스트
5051
실연자
작곡 및 작사
Aliaksandr Khatskevich
작사가 겸 작곡가
Ivan Shlyk
작사가 겸 작곡가
가사
- Вітаю! Добра, што вы да мяне прыйшлі!
Які ўжо з вамі сеанс, ці гэта трэці?
Пачынайце тады, ды расказвайце
Што адбывалася ў гэтым месяцы
- Дзякуй, доктар, амаль усё добра
Пісаў новыя песні, адчуваў як амёба
- Ці ёсць тады якія навіны?
- Ёсць адна - пазнаёміўся с дзяўчынай
- Так, паслухаць пра яе цікава
- Хадзілі з ей увечары на каву
Я адчуваю, што кахаю
Калі мы побач, усё навокал замірае
І што яна ўва мне знайшла
Маладога ды беднага спевака
Я не із тых хлопцаў крутых
Які прыйшоў, убачыў і даў пад дых
Я не ведаю ці нават змагу
Забяспечыць нашу сям'ю
Усё, што я раблю павінна атрымацца
Але яшчэ адзін удар і я магу зламацца
- Прыходзьце, сядайце, не бачыліся доўга!
Якая ад мяне вам патрэбна дапамога?
У касцюме выглядаеце добра
- Дзякуй вялікі Вам, доктар
Пачнем нашу размову зноў
- Ці ўсё ў вас добра? Раскажыце як ваша любоў
- Аб гэтым я і хацеў пагаварыць
Бо думку адну не магу адпусціць
Ці памятайце дзяўчыну
Майго шчасця галоўную прычыну?
Зараз я працую ў рэстаране
Мастацтвам усё яшчэ не зарабляю
Але я так больш не магу
Не за тым я быў пасланы на гэту зямлю
Як мне жыць далей на гэтым свеце?
І што будзе калі ў нас з'явяцца дзеці?
Ці гатовы я ўзяць адказнасць?
Можа так, але гадоў праз дваццаць
- Ну, што доктар, апошні сеанс?
Я думаю што больш ніколі не патрывожу Вас
- Я слухаю ўважліва
Да і вы выглядаеце шчасліва
- Ці памятаеце гэту дзяўчыну?
Шчасця галоўную прычыну
Мы з ёй ужо даўно жанаты
У нас ёсць сын, дачка ды сабака
Усё стала добра, бо я зразумеў
Што лёс мой - гэта лепшы спеў
Я так баяўся, што не змагу
Што не жыў на поўную катушку
Я магу расказаць, як мне больна
Я магу рабіць памылкі доўга
Я магу не разумець нічога
Я магу нават выйсці вонкі
Але я надзяваю кашулю
І кожная штодзённая роля
Адказнасць за свае любові
Такі мой шлях і такая мая доля
Written by: Aliaksandr Khatskevich, Ivan Shlyk