Vídeo de música

Глыток Паветра ў Вадзе
Ver Глыток Паветра ў Вадзе no YouTube

Destacado em

Créditos

Letra

Згасаюць ліхтары,
святлее небасхіл,
згубіўся ў віры,
куды б, куды б не плыў.
Празрысты дах над галавой
нібыта купал саркафагу,
жывёльны жах са мной,
і я спатоліў прагу.
Глыток паветра
ў вадзе —
іду на дно
зноў без цябе.
Маё нутро
нібыта хлеў.
Маю свядомасць
нішчыць гнеў.
З маіх вантробаў
гэты спеў кругамі
на паверхні вады,
не засталося нас,
наогул усіх,
я прачынаюся,
я знік.
Якія б
клятвы не далі,
пытанне толькі ў тым — калі
пазбавім вартасці іх змест,
й ніякіх драм, ніякіх п'ес.
instagramSharePathic_arrow_out