Lyrics
Мы ідзем разам
Шчыльнаю сцяной
Ідзем разам!
Мы ідзем разам!
З пераможным сцягам
З сябрам за спіной
Ідзем разам!
Мы ідзем разам!
Скрозь натоўпы шэрых
Нас вядзе дарога
Ідзем разам!
Мы ідзем разам!
Мы ў каманду верым!
Верым у перамогу!
Мы бачым сотні прамянёў
Яны прарочаць светлы шлях
І подых тых вятроў
Што дзьмуць ізноў
Што дзьмуць ізноў
Наш светлы развіваюць сцяг!
Трубы і фанфары
Хвалямі далоні
Ідзем разам!
Мы ідзем разам!
Рассякаем хмары
Ланцугі палону
Ідзем разам!
Мы ідзем разам!
Нас сягоння многа
Радасць поўніць твары
Ідзем разам!
Мы ідзем разам!
Юнака, старога
Закаханых пары
Мы бачым сотні прамянёў
Яны прарочаць светлы шлях
I подых тых вятроў
Што дзьмуць ізноў
Што дзьмуць ізноў
Наш моцны развіваюць сцяг!
Нават калі мы
Далёка ад дому
Колеры родныя
Ў сэрцы навечна
Нават калі нас
Адолее стома
Стрываюць і гэта
Нашыя плечы
Любоў да каманды
Нас аб'яднае
Адзіныя думкі
Жаданне падзеі
Гульня не заўсёды
Сумленнай бывае
Не загіне ніколі надзея!
Мы бачым сотні прамянёў
Яны прарочаць светлы шлях
І подых тых вятроў
Што дзьмуць ізноў
Што дзьмуць ізноў
Наш моцны развіваюць сцяг!
Наш моцны развіваюць сцяг!
Наш светлы развіваюць сцяг!
Written by: Зайцев А.В., Лютыч А.В.