Вольны Хор'in En Sevilen Şarkıları
Krediler
PERFORMING ARTISTS
Вольны Хор
Performer
COMPOSITION & LYRICS
М. К. Агінскі
Songwriter
С. Сокалаў-Воюш
Songwriter
Şarkı sözleri
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар
Край бацькоўскi, край мой беларускi
Я табе кажу на разьвiтаньне
Да спатканьня, да сустрэчы
Я табе кажу на разьвiтаньне
Да спатканьня, да сустрэчы
Водар закiнутага саду
Ў небе зорка Мiлавiца
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i сьнiцца
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i сьнiцца
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ўначы пажар
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой
Мая Радзiма край адзiны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня, шлях змаганьня
Ростань на ростанях краiны
Ранiць думкi шлях абраны
Прагне сэрца ў родныя мясьцiны
I адзiны вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай
I адзiны вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай
Дахi мястэчак, стрэхi вёсак
Вежы замкаў i палацаў
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак
Клiчуць да сябе
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца
Клiчуць да сябе
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца
Воi прагнуць волi
Воля, сьвет i доля
Бронi звон ды конi
Конi — клiч «Пагонi»
Крочым з багны ночы
З ночы шлях прарочы
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ўначы пажар
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой
Мая Радзiма край адзiны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня, шлях змаганьня
Золак, ахутаны туманам
Далягляды ў барвах бэзу
I гучаць нябёсныя арганы
I жывуць у сэрцы
I зьлiваюцца ў гуках палянэзу
I жывуць у сэрцы
I зьлiваюцца ў гуках палянэзу
Written by: М. К. Агінскі, С. Сокалаў-Воюш