Krediler
PERFORMING ARTISTS
Pesnyary
Performer
COMPOSITION & LYRICS
Р. Козырев
Songwriter
И. Климашевский
Songwriter
Şarkı sözleri
Я ліцвін тутэйшы родам
Сіл хапала маладзецкіх
Зведаць край, напіцца водаў
Задняпроўскіх, Камянецкіх
І пад неба я падняўся
Ад дзявочага ўздыхання
Як вясёлка накупаўся
У крыніцы слёз кахання
Я заўжды нясу з сабою песню між тужлівай сцюжы
Каб яна была расою на пялёстках снежнай ружы
Як у снежнай ружы лоні п\'ецца, ранніх слёз уцеха
Так у душах хай патоне песня песняроўскай рэха
Варажбіткi ў лесе цёмным
Мне ля Прыпяці спявалі
Што над Вілляй і над Нёмнам
Ад мяне адступяць жалi
І лягла туды дарога
І спазнаў уцех я новых
І знайшоў я скарбаў столькі
Што не выказать у словах
Я заўжды нясу з сабою песню між тужлівай сцюжы
Каб яна была расою на пялёстках снежнай ружы
Як у снежнай ружы лоні п\'ецца, ранніх слез уцеха
Так у душах хай патоне песня песняроўскай рэха
Written by: И. Климашевский, Р. Козырев