歌词

Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці па зямлі
Іншы, магчыма, і душу прадасць
Толькі дадайце нулі
І калі цяжар кайданоў
Цябе штодзень трымае тут
Твой час яшчэ не надыйшоў
Паверыць у гэты цуд
Калі ў рэальнасці тваёй
Ужо няма куды расці
Мэту малюй перад сабой
I да яе ляці
Будуць, канешне, замінаць
I відавочна і цішком
Ператварацца вымушаць
У брудны буралом
Ніхто не можа прадказаць
Каму - ісці, каму - лятаць
Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці па зямлі
Іншы, магчыма, і душу прадасць
Толькі дадайце нулі
Сваёй увагі не звяртай
Калі насуперак ідуць
І стрыжань непахісны май
Які ім не сагнуць
Нават не важна хто і дзе
Жадае шлях твой перайсці
Ты помні, ён толькі ідзе
А ты - ляці
Ніхто не можа прадказаць
Каму - ісці, каму - лятаць
Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці па зямлі
Іншы, магчыма, і душу прадасць
Толькі дадайце нулі
Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці па зямлі
Іншы, магчыма, і душу прадасць
Толькі дадайце
Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці
Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці па зямлі
Іншы, магчыма, і душу прадасць
Толькі дадайце нулі
Хтосьці народжаны вечна лятаць
Хтосьці паўзці па зямлі
Іншы, магчыма, і душу прадасць
Толькі дадайце
Толькі дадайце
Толькі дадайце
Written by: Бардовский Ю.А., Лютыч А.В., Лях Д.О., Мошкович С.Н., Силицкий А.В., Харитонович Д.Н.
instagramSharePathic_arrow_out

Loading...