Вольны Хор 的热门歌曲
制作
出演艺人
Вольны Хор
表演者
作曲和作词
З. Вайцюшкевіч
词曲作者
Ул. Някляеў
词曲作者
歌词
Напрадвесні плачуць ледзяшы
Напрадвесні плачуць ледзяшы
Ручаіны звоняць напрадвесні
Ручаіны звоняць напрадвесні
Ты мне ціха-ціха для душы, для душы
Заспявай прадвесневую песню
Хай душа ўскалышацца да дна
Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча дзе святая
І туды пакліча дзе святая
Дзе на ўзлеску юная вясна, юная вясна
Першыя пралескі рассыпае
Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі
Красуня-вясна сястра нашай волі
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні
Красуня-вясна чароўная фея кахання
Ад вясны нікуды не ўцячы
Ад вясны нікуды не ўцячы
І праз вецер што сцягі палошча
І праз вецер што сцягі палошча
Пойдзем мы з табою каб уначы
Пойдзем мы уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы
Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых каго няма сягоння з намі
Тых каго няма сягоння з намі
Тых каго мы будзем сустракаць, будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі
Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі
Красуня-вясна сястра нашай волі
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні
Красуня-вясна, вясна
Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі
Красуня-вясна сястра нашай волі
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні
Красуня-вясна, красуня-вясна, чароўная фея кахання
Written by: З. Вайцюшкевіч, Ул. Някляеў