音乐视频

制作

出演艺人
Песняры
表演者
作曲和作词
Р. Козырев
词曲作者
Я. Купала
词曲作者

歌词

Ты прыйдзі ка мне вясною,
Кветкаю прыйдзі,
Думку разбудзі.
Зацвіці красой са мною,
Думку разбудзі, думку абудзі .
Ты прыйдзі ка мне ўлетку,
Коласам прыйдзі,
Думку абудзі.
Песняй жніўнай душу саладзі,
Душу саладзі, душу саладзі.
Ты прыйдзi ка мне каханнем,
Зорачкай прыйдзi.
Ты прыйдзi ка мне каханнем,
Думку абудзі;
Ты прыйдзі ка мне вясною,
Кветкаю прыйдзі;
Зацвіці красой са мною,
Думку абудзі.
Ты прыйдзі ка мне зімою,
Сонейкам прыйдзі,
Думку абудзі.
Даўняй казкай залатою
Думку разбудзі, думку разбудзі.
Ты прыйдзі ка мне ўвосень ,
Зоркаю прыйдзі, зоркаю прыйдзі;
Ў свет далёкі думку павядзі,
Думку павядзі, думку павядзі.
Ты прыйдзi ка мне каханнем,
Зорачкай прыйдзi.
Ты прыйдзi ка мне каханнем,
Думку абудзі.
Written by: Р. Козырев, Я. Купала
instagramSharePathic_arrow_out