制作
出演艺人
Песняры
表演者
作曲和作词
В. Шарапов
词曲作者
Я. Купала
词曲作者
歌词
Песня мая не ўзышла сярод кветак
Кветак цвітучага вечна паўдня
Поўначы сумнай забыты палетак
Даў ёй жыццё пасярод палыння
Пушча і ночка яе гадавалі
Няньчылі казкамі долі нямой
Дождж і расіца вясною купалі
Снежныя буры тулілі зімой
Песні маёй не патрэбны святліцы
Ў княжацкіх хорамах слухаць музык
Коціцца-ўецца свабоднай крыніцай
К сонцу і зорам, прастор дзе вялік
Песня мая не шукае чырвонцаў
Будучнасць гэткіх не знойдзе ў ёй плям
Жыць толькі хоча ў радзімай старонцы
Пеці па сэрцу ўсім добрым людзям
Written by: В. Шарапов, Я. Купала