制作
出演艺人
Песняры
表演者
作曲和作词
Я. Купала
词曲作者
А. Щитковец
词曲作者
歌词
Як у лесе зацвіталі
Ліпы ды каліна
Залатыя сны снавалі
Мы з табой, дзяўчына
Калыхаліся, шумелі
Вольныя бярозы
Шапацелі, шалясцелі
Трыснягі ды лозы
Толькі расцвіла каліна
Я спаткаў цябе, дзяўчына
Сумны былі твае вочы
У час растання цёмнай ночкай
Як у жыце наліліся
Каласкі нагінна
Сустрэліся, абняліся
Мы з табой, дзяўчына
Мігацелі, зіхацелі
У пракосах косы
Заміралі кветкі, зелле
Заміралі росы
Як даспела, счырванела
Ягада-рабіна
Ўвокал глянулі нясмела
Мы з табой, дзяўчына
Верасы пад лісцем спалі
Бор зялёны гнуўся
Недзе пелі ў цёмнай далі
Журавы ды гусі
Written by: А. Щитковец, Я. Купала