精选于

制作

出演艺人
Алина Чижик
表演者
作曲和作词
Алина Безенсон
作曲
Татьяна Мушинская
作词

歌词

Дрэвы прысадаў гараць, як кастры,
Іх падпаліла бязлітасна восень.
Моўчкі на строме стаю, на вятры,
Над галавой - неба вечная просінь.
Так, як і восень, пачуцці свае,
Мы непрыкметна з табою спалілі.
Колькі пяшчоты суладдзе дае!
Ісціну простую поздна адкрылі.
Прыпеў:
Лістапад развітальны,
Лістапад феерычны,
Лістапад летуценны
І самотна-лірычны.
Ліставей, лістаплач,
Лісташэпт, лістабой.
Лістапад нас разлучыць
Назаўсёды з табой.
Барва і золата ў парках гараць.
Што ж прыгажосці мы гэтай не рады?
Дрэваў кастры будуць зноў чараваць
Яркім і дзіўным агнём лістападу.
Дрэвы палаюць халодным кастром,
Мары лісцём шамацяць пад нагамі.
Вецер падыме лістоту са стром,
Снег замяце - як раку з берагамі.
Written by: Алина Безенсон, Татьяна Мушинская
instagramSharePathic_arrow_out