Антось Звычайны 的热门歌曲
制作
出演艺人
Антось Звычайны
表演者
作曲和作词
Антось Звычайны
词曲作者
歌词
Я за тваім плячом не разглядзеў
У доўгую хвіліну развітання
Што за акном
Змярканне ці світанне
Ці поўневая ноч, ці хмарны дзень
Было адно імгненне на дваіх
Было адно спякотнае дыханне
I вусны
Як кругі выратавання
Калі ў бяссіллі мы шукалі іх
Быў шэпт твой непрытомны
Дарагі
I неслухмяных рук перапляценне
Як крылы птушак
Што не даляцелі
Да выраю
І ўпалі на лугі
I захлынуўся і спыніўся час
I ты прынікла да мяне адчайна
Я добра помню ўсё, што нас злучае
I ўсё забыў, што разлучыла нас
I ўсё забыў, што разлучыла нас
I ўсё забыў, што разлучыла нас
Written by: Антось Звычайны