音乐视频

精选于

制作

出演艺人
Анжелика Агурбаш
表演者
作曲和作词
И. Иванов
作曲
В. Некляев
词曲作者

歌词

Ой ты, віно, гаркота,
Піў бы, каб не лянота, толькі я не зляную
чарыцу зеляную.
Раз ды разок з разочкам, чарка пайшла
кружочкам.
Раз ды разок, чок-чок-чок-чок,
Чарыца ходзіць кружочкам.
Раз ды разок, чок чок чок чок,
Чарыца ходзіць кружочкам.
Ой ты, любоў, ламота,
Млеў бы, каб не лянота; толькі я не зляную
дзеўчыну маладую.
Раз ды разок з разочкам,
Ды пад бачок на ночку,
Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.
Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.
Ой ты, жыццё, маркота,
Жыў бы, каб не лянота; толькі я не зляную
маці-зямлю сырую.
Раз ды разок з разочкам,
Вырасту васілёчкам.
Раз ды разок, сінь васілёк,
Ціха празвоніць званочкам.
Раз ды разок, сінь васілёк
Ціха празвоніць званочкам.
Толькі я не зляную чарыцу зеляную,
Дзеўчыну маладую, маці-зямлю сырую,
У распісным вазочку дням пралятаць і ночкам.
Раз ды разок, чок-чок-чок-чок.
Чарыца ходзіць кружочкам.
Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.
Written by: В. Некляев, И. Иванов
instagramSharePathic_arrow_out