收錄於

積分

演出藝人
Сюзана Собаль
演出者
Аляксандр Віслаўскі
混音師
詞曲
Аляксандр Віслаўскі
詞曲創作

歌詞

Вернасьць вялікая, Госпадзе Божа
Нам Твая бачна ў бязьмежнасьці ласк
Ты спачуваеш, ад злога бароніш
Бачыш і ведаеш кожнага з нас
Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая
Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця
Ласка Гасподня нам бачна сягоньня
Вернасьць вялікая, Божа, Твая!
Лета і восень, вясна і пасевы
Сонца і зоры сваім хараством
Сьведчаць разумным, як Бог літасьцівы
Як насычае стварэньні дабром
Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая
Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця
Ласка Гасподня нам бачна сягоньня
Вернасьць вялікая, Божа, Твая!
Дар адпушчэньня і мір надзвычайны
Духа прысутнасьць і мэту жыцьця
Сілу на сёньня, надзею на заўтра
Госпадзе дорыць нам вернасьць Твая!
 
Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая
Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця
Ласка Гасподня нам бачна сягоньня
Вернасьць вялікая, Божа, Твая!
Written by: Аляксандр Віслаўскі
instagramSharePathic_arrow_out