音樂影片

收錄於

積分

演出藝人
Песняры
演出者
詞曲
Я. Купала
詞曲創作
О. Железняков
詞曲創作

歌詞

Песня і казка
Ходзяць у пары
Сеюць па свеце
Дзівы і чары
 
Будзяць спрасоння
Думкі дзіцячы
Як той уранні
Промень свяцячы
 
Песня і казка
Як у крышталі
Свету пакажуць
Тайныя далі
 
Шляхі намецяць
К сонцу і зорам
Для людскай долі
Скованай горам
 
Песня і казка
Ў райскіх праявах
Шчасце збудуюць
З кветак яскравых
 
Сэрца атуляць
Вечнаю ласкай
Слухай жа, сэрца
Песню і казку
Written by: О. Железняков, Я. Купала
instagramSharePathic_arrow_out