Lyrics

Пакуль сэрца б'ецца – жыве хай надзея Хай вочы ня ўбачаць пакуты ды жах Сонца ласкае дзявочае цела Промні яго ззяюць у вачах Калі здрадзіў свет - хай вядзе яе цемра Няхай чараўніцтва мару вярне Хай месяца свет абгарне яе цела А зоры асветляць свабоду яе Забыўшысь на жах, заклёны стварае Каб стаў людскі лёс хоць крыху лягчэй Заўшысь на зайздрасць людскую ды злобу Што права на цуд толькі ў божых дзяцей Канукрэнтаў ня церпіць царква пана Бога Тых, хто супраць чакае вогнішча вечны гібельны свет Калі здрадзіў свет - хай вядзе яе цемра Няхай чараўніцтва мару вярне Хай месяца свет абгарне яе цела Ды зоры асвецяць свабоду яе Знайшлі, ды на допыт забралі Дзяўчыну-вядзьмарку святыя сыны Жалезам калёным яе катавалі Арнамент крывавы зрабілі з спіны Гожыя вусны забылісь на ўсмешку У сэрцы дзявочым толькі холад і боль Вогнішчам пакаранне суду даспадобы Вядзьмарку ачысціць можна толькі агнём Тонкі стан кайданы абдымалі Галлё пад нагамі задыміла слупом Гожыя вусны праклён прашапталі Дзень стаў як ноч, яе волас – пяром Слязу маю кожную вы аплаціце кроўю Крыламі ўзмахнула, у цемры знайшла свой дом Калі здрадзіў свет – хай яе цемра Няхай чараўніцтва помсту вярне Хай месяца свет абгарне яе цела Ды зоры асветляць адвагу яе Зямля поўніцца кроўю Зямля сустракае новага Бога Няхай чорныя птушкі ўздымуцца над полымям Няхай іх когці выдзіраюць вашыя вочы, якія ня бачаць святла І гэта будзе не забойства Гэта будзе ратаванне Вашых згубленых душ
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out