Kredity

PERFORMING ARTISTS
Lavon Volski
Lavon Volski
Performer
COMPOSITION & LYRICS
Lavon Volski
Lavon Volski
Songwriter

Texty

Прывітаньне, Амэрыка,
Я твой заморскі госьць.
Ты прабач, бо раней крыху
Не даваў веры, што ты ёсьць.
Вадаспады і прэрыі,
І Біл Клінтан, і Іствуд Клінт.
Прывітаньне, Амэрыка,
Запішы мяне ў свой плэйліст!
За акіянам - новы бераг.
За даляглядам - акіян.
Вось тваё мейсца, вось твой шэраг.
Мігціць экран…
Прывітаньне, Амэрыка!
Прывітаньне, краіна мар!
Для кагосьці - чароўны дар,
Для кагосьці - начны кашмар.
Прывітаньне, Амэрыка,
Ацэола і Віньніту.
Так, я зь іншага берага,
Так, я не нарадзіўся тут.
Да сустрэчы, Амэрыка!
Мы спаткаліся не дарма,
Ты прабач, бо раней крыху
Мне казалі: цябе няма.
За акіянам - новы бераг.
За даляглядам - акіян.
Вось тваё мейсца, вось твой шэраг.
Мігціць экран…
Written by: Lavon Volski
instagramSharePathic_arrow_out

Loading...