Texty
На вашых магілах мы справім вяселле
І душы зальём старадаўнім віном
Успомнім
Як дні нашы ў нетры ляцелі
Каб больш не вярнуцца ніколі ізноў
Мы ў майскія ночы паплачам над вамі
Раскажам вам вашы
Пачуцці
І сны
Як сэрца квітнее зарой і агнямі
Як граюць жаданні на струнах вясны
А ў доўгія ночы зімовых ігрышчаў
Пад дальнія скрыпкі начных палазоў
Раскажам
Як вецер бязлітасна свішча
Цярушачы ў полі змярцвелы свой боль...
Там хвойка упала з надломаным крыкам
Там свежай крывёй пралілася зара
На захад узняў хтось марозныя пікі
І кліча у бойку узбураны край
Мы вучымся жыць
Мы ствараем законы
Мы марым аб дальняй нязнанай красе
У бойку ідзём
Паміраем з праклёнам
І смерць нам вянкі на магілы нясе
А можа быць, такжа
Праз слоту нядолі
Мы пойдзем
Памром
І не вернемся зноў
Хтось будзе на нашых магілах вясной
Спяваць з захапленнем пра шчасце
І волю!