Letras

Глыбіня, я чую голас твой Я чую крык жаласлівы Я бачу слёзы бурштынавыя Я іду да цябе, Юратэ, уладарыня мора Калі вогнішчам эльма aпалены снасці Калі вецер раз'юшаны хвалі хістае Калі ноч прынясе не спакой, а няшчасце У сэрцы сваім да цябе заклікаю Не ўбачу ўзыход праз цяжкія хвалі Мне дарога на дно будзе як ратаванне Маі леккія полымям смерць абдымае Чакай мяне побач дзяўчына марская Глыбіня, я чую голас твой Я чую крык жаласлівы Я бачу слёзы бурштынавыя Я іду да цябе, Юратэ, уладарыня мора Хай вада апынецца атрутай Хай загінуць у хвалях мне доля Нават ў смерці побач я буду Ты мая апошняя воля Дакраніся мяне хутчэй, глыбіня З усмешкаю я патанаю Будзем побач ды будзе вакол цішыня Будзем разам дзяўчына марская Ніколі ня будзе cэрца багіні Належыць смяротнай істоце Ты будзеш у палоне ў сіняга мора Цяпер катаваць ў адзіноце Хлопца глыналі драпежныя хвалі Загінуць цяпер яго доля Адна засталася дзяўчына марская На гэта Пяркунаса воля
Writer(s): Leonid Avdei-zhigunou, Valeryj Mashel Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out