クレジット

PERFORMING ARTISTS
Siarhei Bashlykevich
Siarhei Bashlykevich
Vocals
Pavel Mamonau
Pavel Mamonau
Drums
Maksim Kazakevich
Maksim Kazakevich
Bass
COMPOSITION & LYRICS
Siarhei Bashlykevich
Siarhei Bashlykevich
Songwriter
PRODUCTION & ENGINEERING
Siarhei Bashlykevich
Siarhei Bashlykevich
Producer

歌詞

Хто так доўга сядзеў на цвіках
Што заўстаўся без кволай сініцы ў руках?
Хто шукаў папараць-кветкі
І не заўважыў як без сэрца і мазгоў выраслі дзеткі?
Хто чакаў, што шчасце зваліцца з неба
І пра ўсе свае нягоды думаў "можа так яно і трэба"?
Чаму дваццатыя feels like трыццатыя -
Меркурый рэтраградны ці часы дурнаватыя?
Нам хіба што толькі зорачкі лічыць?
Нам бы толькі у залатых кашулях танчыць ў полі карагоды?
Хто адкажа чаму брудныя часы
Выпалі на долю далікатнаму народу?
Хопіць міфалогіі, прэч стэрэатыпы!
Мы ж не коцікі і не службовыя сабакі
Цяжка не маўчаць, мы ж даўно не рыбы —
Памяркоўнымі да верху набіваюць аўтазакі
Будзьма блізка як каралі на нізцы
Будзьма мы адзін другому добрымі сябрамі
Хай ніякія шалёныя вятрыскі
Не парвуць тых сувязяў, што узнікаюць паміж намі
Хай наковал поўна гадаў, тараканаў і гадзюк
Беларус беларусу ёсць выратавальны круг
Мы ўсе пары мінусаў пераробім плюсамі
Будзьма чалавекамі, будзьма беларусамі
Written by: Siarhei Bashlykevich
instagramSharePathic_arrow_out

Loading...