Muziekvideo
Muziekvideo
Credits
PERFORMING ARTISTS
Lavon Volski
Performer
COMPOSITION & LYRICS
Lavon Volski
Songwriter
Songteksten
Трымаецца сьвет
На няўклюдных гліняных нагах.
Між сэзону сьнягоў
Нас вядзе зацярушаны шлях.
Скрозь холад і страх
Падымаецца велічны птах.
Ён кіруе далёка,
І вецер сьцюдзёны няўзнак.
Далёка.
Ні свой, ні чужы,
Я іду ад мяжы да мяжы.
Празь імжу, праз смугу
І праз жыцьцяў былых міражы.
І свой, і чужы,
Я іду ад душы да душы.
Дзе цудоўны той край,
Дзе зямлю не ўкрываюць крыжы?
Далёка.
Вось крыж,
То нясі ж!
Над натоўпам ты сёньня ўзьляціш.
У срабрыстую бель.
Дзе даўно ўжо гукаюць цябе.
Далёка.
Written by: Lavon Volski


