Teledysk

Teledysk

Kredyty

PERFORMING ARTISTS
Zakon Guka
Zakon Guka
Performer
COMPOSITION & LYRICS
Аляксей Кузьмін
Composer
Вадзім Юрэвіч
Composer
Дзмітрый Кандраценка
Composer
Мікіта Котаў
Composer

Tekst Utworu

Вые вецер
Ліхалецце
Ноччу бура
Будзе бяда
Ты не кажы, што табе не казалі
І не кажы, што не ведаў ты
Будзе так заўжды
Будзе так заўжды
Ад заробку і да зарплаты
Пралятаюць нашы дні
Дзе я?
Дзе мы?
Дзе я?
Дзе былі мы з табой?
Неба
Не хапала над зямлёй
Ляцім разам (Ляцім са мной)
Уздымацца (Над зямлёй)
Белым светам (Адлятаць)
Свежым ветрам (Уздыхаць)
Ты не кажы, што табе не казалі
І не кажы, што на ўсё пляваць
Трэба пачакаць
Трэба патрываць
Два бакі аднаго мядалю
Мая праўда, твая мана
Дзе нас
Няма?
Дзе я?
Дзе былі мы з табой?
Неба
Не хапала над зямлёй
Там дзе яна
За далягляд
Разам ляцець
Ноччу і ўдзень
І расказаць
Скора вясна
Проста глядзець
У вочы твае
У час ліхалецця
Паязды сыходзяць з рэек
Мы прапалі бяз вестак
І без надзей знайсці
Вось фанерныя крылы
Паверыш – і паляцім мы
Толькі не адпусці
І не глядзі ў ніз
Дзе я?
Дзе былі мы з табой?
Неба
Не хапала над зямлей
Там дзе яна
За далягляд
Разам ляцець
І расказаць
Скора вясна
Проста глядзець
Гулялі, ляталі
І не глядзелі ў ніз (Вочы твае)
Гулялі, ляталі
І не глядзелі ў ніз (Вочы твае)
Written by: Аляксей Кузьмін, Вадзім Юрэвіч, Дзмітрый Кандраценка, Мікіта Котаў
instagramSharePathic_arrow_out

Loading...