Слова

Хай жа вам так не здаецца, Што бяда ўжо і зацісьне. Знайце, ліха ператрэцца I маланкай доля блісьне. Праўда, поўны сумаў весьці Буйны вецер нам прыносіць, Што як з гора, як з балесьці Каля нашых хат галосіць. I галосіць, і заводзе, Плача, як па дзетках маці, Аж бы крыкнуў: Годзе, годзе! Годзе сэрца жалем рваці! Але ўсё ж, хай не здаецца, Што бяда ўжо і зацісьне, Наша ліха ператрэцца, I маланкай доля блісьне. Праўда, поўны сумаў весьці Буйны вецер нам прыносіць, Што як з гора, як з балесьці Каля нашых хат галосіць. I галосіць, і заводзе, Плача, як па дзетках маці, Аж бы крыкнуў: Годзе, годзе! Годзе сэрца жалем рваці! Годзе сэрца жалем рваці!
Writer(s): с. михалок Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out