Lyrics

Панаехала гасцей з іншаземных абласцей Не няправільна гасцёў з іншаземных абласцёў Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье I сіньёра і мадам прахадзіце гаспада Вось прыехалі яны і паненкі і паны У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў Госці, госці, госці Ці ўсі ёсць няма кагосьці Госці, госці, госці Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці (Нейдзе штосьці) Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына Усе па-рознаму балбочуць капучыну піць не хочуць А з музэю госці ўпоталь знеслі пару кулямётаў Кажуць гэта нам карысна ўзмаганне з глабалізмам А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам Госці, госці, госці Ці ўсі ёсць няма кагосьці Госці, госці, госці Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці Тыя госці Любяць госці самагонку маюць густ даволі тонкі Бо тэкіла ром і віскі гэта ўсё па глабалісту Вось развітвацца ўжо час што ж чакайце ў госці нас І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе Госці, госці, госці Ці ўсі ёсць няма кагосьці Госці, госці, госці Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Writer(s): Volski Leanid Zaidel Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out