album cover
M.
17
Hip-Hop/Rap
M. was released on September 12, 2025 by MY as a part of the album M.
album cover
AlbumM.
Release DateSeptember 12, 2025
LabelMY
LanguageEnglish
Melodicness
Acousticness
Valence
Danceability
Energy
BPM89

Credits

PERFORMING ARTISTS
Dzianis Mandzik
Dzianis Mandzik
Rap
Андрей Курс
Андрей Курс
Performer
COMPOSITION & LYRICS
Dzianis Mandzik
Dzianis Mandzik
Songwriter
PRODUCTION & ENGINEERING
Alherd Michalovicz
Alherd Michalovicz
Graphic Design
Андрей Курс
Андрей Курс
Producer
Rodion Radjin
Rodion Radjin
Mastering Engineer

Lyrics

На чацвёртую вясну
Расквітнеў як белы бэз
Усё яшчэ хачу да дому
Можа трошачкі паменш
Ну і як там пажываеш?
Мой любімы брацік Менск
З кожнай зімай забываю
Які вялікі маеш сэнс
Можа хопіць ужо паліць
Кожны дзень адно пытанне
Адчапіся ад сябе
Скончыш дома пачынанні
Першай справай
Прэзент маме
Так даўно не бачыў Саню
З часам ужо аброс вусамі
І маімі галасамі
Будуць вуліцы Барысава
Там, дзе нарадзіўся
Там хіба я і памру
Але гэта шчэ не хутка
Я ўсіх вас задзяўбу
Абяцаю, зуб даю
Усе скілы ўжо я маю
Націскай і ўзлятаем
Проста ў космас, мая мара
З гэтай думкай засынаю
На зарадку ўставаць рана
Я чакаю тэлеграмы
Як здабыў галоўны прыз
Стаў жывым — адразу ўніз
Вось такі жыцця капрыз
Зноў раслабіўся, Дзяніс
Толькі паколькі настолькі адчуў
Зноўку на рэйкі я так не хачу
Толькі наперад, па коле лячу
Тыдзень другі, а я ўсё маўчу
Я магу і так і сяк
Але бумбэмчык не забуду
У руках другі касяк
Абяцаў што больш не буду
З абяцаннямі складана
Хоць і гэта прызнаю
Балансую я на грані
Але часам і здаю
Не пашчасціла ў каханні
Я карцішкі раздаю
Затое чысты перад вамі
У першую чаргу
Далягляд на беларусах
Я ніколі не стулю
Я хачу ўсё адразу
Цэлы свет у адну сям'ю
Wassap my honey brazza
Yes, I told about you
Please be fair to each other
Always learn to something new
На чацвёртую вясну
Расквітнеў як белы бэз
Усё яшчэ хачу да дому
Можа трошачкі паменш
Ну і як там пажываеш?
Мой любімы брацік Менск
З кожнай зімай забываю
Які вялікі маеш сэнс
Часам паглынае слабасць
Разляцеўся па кавалках
І пакуль вяртаюсь у рэальнасць
Дачакаўся на світанак
Сто адсоткаў пазбіраю
Цяжкі пазлік развітання
Больш не думаю як раней
Уся ўвага на дэталі
Толькі музыка ратуе
І не здраджвае ніколі
Калі б вы мяне чулі
Я хіба ўжо б не здолеў
Дзякуй кожная і кожны
Вы ўсе ў маёй сям'і
Нас становіцца ўсё болей
Мы расцем нібы грыбы
Ад мяне такога вы
Дакладна не чакалі
Ды што тут зробіш
Нават Дзёня часам закісае
Адвечны летуценнік
Праз непраходны цёрн
Лячу за тваёй ценню
Паверыўшы ў лёс
Іду за сваёй мэтай
Праз сотні кіламетраў
Я так баюся, але веру
Веру ў прызначэнне
Веру ў джа, веру ў джа
І верыць буду
Мітусня гэта трызненне
Глытні, за вызваленне
У мяне ёсць супер-план
І ён спрацуе сто адсоткаў
Бо так як ты глядзіш
Не глядзіць ніхто навокал
У мяне ёсць супер-план
І ён спрацуе сто адсоткаў
Я зноў збіраюся ў шлях
Нягледзячы на ростань
У мяне ёсць супер-план
І ён спрацуе сто адсоткаў
Бо так як ты глядзіш
Не глядзіць ніхто навокал
У мяне ёсць супер-план
І ён спрацуе сто адсоткаў
Бязмежны акіян і я тану
Ў тваіх вачах згубіўшы розум
Written by: Dzianis Mandzik
instagramSharePathic_arrow_out􀆄 copy􀐅􀋲

Loading...