精选于

制作

出演艺人
Прадвесьнік
表演者
作曲和作词
Алена Сітнік
词曲作者

歌词

Калі глядзіш у вышыню
Там зоркі мігцяць, маўкліва сьвецяць на зямлю
Суціш імклівых думак бег
І гэты абшар раскажа праўду пра цябе
Калісьці Бог стварыў наш сьвет
Нябёсы Свае на гэтую зямлю спусьціў
Ласкавы позірк, шчырасьць слоў
Краналі цябе, заўсёды быў ты з Ім, любіў
А Ён казаў: «Будзь са Мной, з табой я буду вечна
Кожны дзень чакаю Я сустрэчы
Бо любоў Мая табе належыць
Зноў і зноў кажу, што ты – Мой лепшы»
Што раптам здарылася тут?
Чаму ўсе маўчаць, калі усё вакол крычыць?
Крыжуюць веру – Божы дар
Марнуюць жыцьцё, якое даў Сьвяты Ўладар
Ня чуюць: «Будзь са Мной, з Табой я буду вечна
Кожны дзень чакаю Я сустрэчы
Бо любоў Мая табе належыць
Зноў і зноў кажу, што ты – Мой лепшы»
(Будзь са мной!)
(Будзь са мной!)
(Чакаю я сустрэчы)
(Бо мая Табе належыць)
Калі сьціскае сэрца боль
Няма сіл ісьці і верыць у любоў, каб жыць
Я ўспамінаю, як Ты ішоў
Маўкліва на крыж, каб сёньня мелі моц любіць
І я кажу: «Будзь са мной, з Табой я буду вечна
Кожны дзень чакаю я сустрэчы
Бо любоў мая Табе належыць
Зноў і зноў кажу, што Ты – мой лепшы»
Будзь са мной, з Табой я буду вечна
Кожны дзень чакаю я сустрэчы
Бо любоў мая Табе належыць
Зноў і зноў кажу, што Ты – мой лепшы
Зноў і зноў кажу, што Ты адзіны Бог
Written by: Алена Сітнік
instagramSharePathic_arrow_out