歌词

Калісьці адсюль да Мінска езьдзіў цягнік Здаецца, двойчы, ці нават тройчы на дзень Дзьве з паловай гадзіны — і ты ўжо прыехаў у Мінск З новым пачкам уражаньняў і букетам новых надзей Здавалася, так камфортна паміж гэтых двух гарадоў У адным дыктатура, у другім нацыянальны ўздым І ў адным, і ў другім было нешта табе дарагое І каб трэба было выбраць — ты б спыніцца ня змог на адным Табе Вільня чамусьці нагадвала дзяцінства тваё Сьцяжынкі ў траве і савецкая плітка ў двары А Мінск апантана будаваў для навасёлаў жыльлё Нішчыў дрэвы старыя і старыя будынкі бурыў Вільня так недалёка, праехаў крыху — і мяжа У пакунках вязеш падарункі сябрам ды сваім А ў Мінску збудавалі над Сьвіслаччу "Дом Чыжа" І Кемпіньскі, які аказаўся не Кемпіньскі зусім У Мінску адчыняліся кавярні на кожным рагу І малыя казалі: Ў нас тут значна за Вільню круцей! А ты ўсё ехаў туды і адтуль у сваім цягніку І вагон быў чамусьці заўсёды поўны людзей Калісьці было так — і што, падзелася дзе? Успаміны зносіць няўмольнага часу рака І калісьці па звычцы прыходзіш ты на Стоціс у дзень А да Мінску адсюль ўжо тры гады як няма цягніка
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out