音樂影片

Андрей Усанов - Сонца сэрца майго
在 YouTube 上觀看「Андрей Усанов - Сонца сэрца майго」

收錄於

積分

演出藝人
Андрей Усанов
演出者
詞曲
Евгений Чалышев
作曲
Леонид Прончак
作詞

歌詞

СОНЦА НЕБА МАЙГО
Леанід ПРАНЧАК
Прытулюся
Да зруба старога спіной
І ад шэпату ветру замру.
І ў спякоту і ў дождж
Ты заўжды нада мной,
Сонца неба майго –
Беларусь.
Над вірлівай ракой
Гасне зорны шацёр,
На дубах
Дзень залоціць кару.
За агонь гарачэй,
Зоркай першай між зор
Сонца неба майго –
Беларусь.
Ты мне дорыш штодзень
Цёплых промняў святлынь,
Спёку поўдня,
Змяркання зару.
Сагравае зямлю,
Рэк нязводную плынь
Сонца неба майго –
Беларусь.
Асвячаеш
Айчыны прастор і красу,
Залаціш родных гоняў
Абрус.
Дзе ні быў,
Дзе б ні жыў,
Як паходню нясу
Сонца сэрца майго –
Беларусь!
Written by: Евгений Чалышев, Леонид Прончак
instagramSharePathic_arrow_out