歌詞

У цемры дзе свету няма У марыве чорнай дрыгвы Вачыма як з жоўтага шкла Пачвары глядзяць з імглы Яны з дапісьменных часоў Уважліва сочаць за ўсім У абліччы князеў - груганоў Як іх гаспадар абвясціў Цемра! Гэта цемра! Ты зноўку баяцца пачнеш! Мы прыйдзем калі ты заснеш! Ты чуеш як сосны шумяць Як вецер бушуе ўначы Ствалы іх патужна рыпяць Нібыта нябозчык сіпіць Цік-так, тут-тук, там грук, там гук Цік-так, тут-тук, там грук, там гук Мы тут, Мы тут! Хавайся ў кут! Хавайся ў кут! Праз нас! Ты крычаў у начы Бацькі пакідалі святло Ты думаў, што зніклі, зышлі? Мы побач з табою даўно Ты думаў, што зніклі, зышлі? Мы побач заўседы былі Пойдзем, пойдзем Дрыгву знойдзем Усхопішся пасярод ночы І ўбачыш жоўтыя вочы
Writer(s): Bohdan Mishkin, Dzmitry Budzko, Maxim Sudakov, Pavel Shkaptsov Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out