Lyrics

На Роспачы ладдзю схадзіў бы зноў у Тэатр лялек Але адчаліў твой Цітанік. Скажы, Віталік? На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа? Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня Але ўсё меней 375 у тэлефоне Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе? Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў Мала хто разлічваў на такія во прыгоды — Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды — Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды Ну падвучыш мовы, аб'ехааўшы Пангею Вы гляньце, пане-каханку Андрэю Як мякка ільне да беларусскага нёба Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба! Вось твой саўнд-трэк на еўрапейскіх магістралях — Led Zeppelin – Immigrant Song. Скажы, Віталя? Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыму Але старая Прага не Падол. Скажы, Дзіма? Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля? Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша? Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна Ў Belarusian Library of Francis Skaryna? Цікава разглядаць па суботах і нядзелях Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля? З кожным заездам у Кракаў да Валеры Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры Хоць айран не кефір, гранола не каша Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша? І вось я тут як вялікая панда Спяваю мінорную песню эмігранта А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне Бадзёры марш беларускага вязня І вось я тут як вялікая панда Спяваю мінорную песню эмігранта А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне Бадзёры марш беларускага вязня І вось я тут як вялікая панда Спяваю мінорную песню эмігранта А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне Бадзёры марш
Writer(s): Leibonik Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out