album cover
Zarapad
album cover
Zarapad was released on September 12, 2025 by MY as a part of the album M.
AlbumM.
September 12, 2025
LabelMY
LanguageEnglish
BPM84
Melodicness
Acousticness
Valence
Danceability
Energy

Music Video

Music Video

Lyrics

Паволі даядаюць далягляды наваколле
Я чытаю рэдактуру ў сузор'ях -
Сярод тысячы будынкаў у адным акне
Я летуценна скрадаю хвосцікі камет
І, покі сны спаўняюць пажады блізкае душы
Я крэмзаю каліграфічна на памятым аркушы
Не парушаючы ідыліі. шчоўкае шчыліна
І ў плыні ночы зноў я - у роднай плыні
Яна нясе, у слухаўках абрыўкі галасоў з касет
Місія ў свеце нам даецца толькі пакрысе
У барсетцы некалькі манет на білет -
Ліхтары, праспект, а паперадзе парад планет
І пад'ехаць на сотцы ў касмапорт Мінск-1
Каб стаць плямай на сонцы для ўсіх, хто глядзіць
І стрымаць урэшце знічку ў пальцах -
Асцярожна, дзверы зачыняюцца!
Цёмнай-цёмнай ноччу я гляджу на зарапад
І чытаю па радочках неба думкі наўздагад
Я заплюшчваю вочы - зоры на маіх вачах
Разбіраю ўласны почырк - зоры на маіх руках
Цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Тут так холадна ўвосень
Пашыраю далягляд
І пад першаснежнай коўдрай
Засынаю на вачах
Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Тут так холадна ўвосень
Пашыраю далягляд
І пад першаснежнай коўдрай
Засынаю на вачах
Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
На камеце
Ляцяць дзеці
Бо яны ў байках чулі
Што нібыта ў сусвеце
Захавалася краіна
На чароўненькай планеце
Дзе зусім няма дарослых
Без дарослых там спакойна
Без дарослых няма войнаў
Там і лета цэлы год
І марозіва паўсюль
Без дарослых можна дыхаць
Там не ездзяць на машынах
Усе на роварах ганяюць
Ноччу ў хованкі гуляюць
Без дарослых так прыкольна
Так прыкольна, хм
Цёмнай-цёмнай ноччу я гляджу на зарапад
І чытаю па радочках неба думкі наўздагад
Я заплюшчваю вочы - зоры на маіх вачах
Разбіраю ўласны почырк - зоры на маіх руках
А прачнуўшыся рана ранкам
Я ляжаў ужо без коўдры
Зусім голы каля ганка
Толькі вецер нібы шлёндра
Як ачмураны драпежнік
Паддзімаў мне па нагах
Я як веснавы падснежнік
Адкапаўся нібы скарб
Цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Тут так цёпленька вясною
Пашыраю далягляд
І пад першы малы дожджык
Засынаю на вачах
Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Тут так цёпленька вясною
Пашыраю далягляд
І пад першы малы дожджык
Засынаю на вачах
Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу
Я гляджу на зарапад
Written by: Alexei Hryzunt, Dzianis Mandzik
instagramSharePathic_arrow_out􀆄 copy􀐅􀋲

Loading...